Аўтар фатаграфіі мяркуе што гэта розыгрыш, але гэта не так:

На прадпрыемстве нам патлумачылі з'яўленне гэтай аб'явы такім чынам: «Гэта была вусная рэкамендацыя, гэта звязана з тым, што апошнім часам у нас вельмі шмат дэлегацый і турыстаў. Яны праходзяць праз цэнтральную прахадную, як і звычайныя супрацоўнікі. І калі чалавек ідзе на працу ў шортах ды сланцах, нібыта ён толькі што з пляжу — гэта шкодзіць іміджу прадпрыемства. Мы пакуль афіцыйна нічога не забаранялі. Проста рэкамендуем людзям».

На заводзе існуе дрэс-код, ён распаўсюджваецца на кіраўніцтва завода, бухгалтэрыю, ахову. У аховы гэта фірмовая форма, у астатніх гэта звычайны дзелавы касцюм. «На канвееры рабочы таксама мае ўніформу, рабочы камбінезон. А ў чым ён даходзіць да цэха, мы паўплываць не можам. Мы проста звярнуліся да работнікаў з рэкамендацыяй», — пракаментавалі на прадпрыемстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?