Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Эла Памфілава распавяла, што вылучэнне палітыка Аляксея Навальнага ў прэзідэнты магчыма, толькі калі «раптам адбудзецца нейкі цуд». Пра гэта яна заявіла ў эфіры перадачы «Сабчак» на канале «Дождь». У сённяшнім стане, па словах Памфілавай, ў Навальнага няма шанцаў быць зарэгістраваным кандыдатам.

«Цудам» Памфілава назвала магчымую касацыйную скаргу на прысуд па справе аб крадзяжы маёмасці «Кіраўлеса», які ўступіў у сілу ў пачатку мая 2017 года. Гэты прысуд па цяжкім артыкуле забараняе Навальнаму ўдзельнічаць у выбарах.

Сам Навальны і ягоныя прыхільнікі неаднаразова падкрэслівалі, што, на іх думку, у Канстытуцыі няма прамой забароны на ўдзел у выбарах для асуджаных, якім не прызначаны рэальны тэрмін.

Выбары прэзідэнта Расіі адбудзецца 18 сакавіка 2018 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?