Свой аўтамабіль Сяргей Бандарэнка* выкарыстоўваў як самастойна, так і даваў роднаму брату Аляксандру: у вольны ад асноўнай працы час хлопцы займаліся прыватным возніцтвам. Выдаткі на ўтрыманне аўто размяркоўвалі пароўну, што дазволіла ім некалькі гадоў забяспечваць сям’ю яшчэ адной крыніцай прыбытку.

За адзін дзень сямейны бізнэс не толькі прыпыніў сваё існаванне, але і сапсаваў адносіны паміж блізкімі людзьмі. Сяргей і Аляксандр выехалі адпачыць на прыроду. Выпілі. Чамусьці замест таго, каб папрасіць кагосьці з калег давезці іх дадому, мужыкі вырашылі разруліць пытанне самастойна. За баранку сеў нецвярозы Аляксандр і… не даў рады кіраванню. У выніку — забарона кіраваць любымі транспартнымі сродкамі на працягу трох гадоў. Сяргей жа, спаслаўшыся на тое, што спаў і не перадаваў машыну брату, змог пазбегнуць адміністрацыйнай адказнасці.

А што рабіць з аўто? Разбітае аднаўленню не падлягала.

Сяргей прапанаваў брату скінуцца па $2000 з невялікім, каб набыць новы аўтамабіль: прыблізна столькі ж каштаваў папярэдні. Аднак Аляксандр адмовіўся ад такога варыянта: на яго погляд, за гады карыстання машынай ён уклаў у яе шмат сродкаў, стаўшы паўнацэнным уласнікам «паловы» тэхнікі (праўда, дакументальна гэта ніяк не было зафіксавана). Акрамя таго, тры гады свайго жыцця ён усё роўна будзе без правоў: дык навошта тады аўто?

Спрэчку разглядалі у Выязным трацейскім судзе. Улічваючы, што цёплыя адносіны паміж братамі яшчэ не згубіліся, супрацоўнікі суда змаглі прымірыць іх на ўмовах набыцця новага аўтамабіля па больш сціплай цане. На будучыню ж усе пагадзіліся, што ўмовы выкарыстання агульных рэчаў трэба афармляць дакументальна. Калі ты, канечне, не гатовы даць пагуляцца з машынай брату дармова, нават калі гэта будзе яе апошняя гульня.

Фота: kinopoisk.ru.

Фота: kinopoisk.ru.

Што такое Выязны трацейскі суд? Цікавыя факты пра альтэрнатыву дзяржаўным судам

  1. Першае згадванне аб трацейскім судзе на нашых землях датуецца 1649 годам, калі ў «Саборным улажэнні» яго рашэнне прыраўнялі да высноў суда дзяржаўнага.
  2. Сёння ў нашай краіне на пастаяннай аснове дзейнічаюць тры трацейскія суды. Яны разглядаюць спрэчкі, што ўзнікаюць з грамадзянскіх, сямейных, працоўных, адміністрацыйных, зямельных, фінансавых і іншых праваадносін.
  3. Выязны трацейскі суд з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, якая не ўваходзіць у судовую сістэму Беларусі. На карысць незалежнасці выязных трацейскіх судоў сведчыць таксама іх некарумпаванасць: гісторыя не ведае прыкладаў прыцягнення трацейскіх суддзяў да крымінальнай і іншых мер адказнасці, у адрозненне ад службовых асобаў судоў дзяржаўных.
  4. Трацейскі разбор ажыццяўляецца ў спрошчанай форме, без выканання ўсіх фармальнасцяў, у любым месцы Беларусі, у больш кароткія тэрміны і ў канфідэнцыяльнай форме.

*Імёны герояў зменены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?