Францішак Скарына — справа ў чырвонай мантыі

Францішак Скарына — справа ў чырвонай мантыі

На міжнародным сімпозіуме «Францішак Скарына і Прага», які праходзіць сёння ў сталіцы Чэхіі, навуковец з Карлавага ўніверсітэта Пэтр Войт заявіў, што ідэнтыфікаваў другі партрэт беларускага асветніка.

Пэтр Войт, сярод іншага, прысвячае даследаванне ідэнтыфікацыі прататыпаў так званых крыптапартрэтаў Скарынаўскай Бібліі.

Пад крыптапартрэтыстыкай разумеецца наданне вобразам біблійных персанажаў на ілюстрацыях рысаў сапраўдных гістарычных персанажаў.

Пэтр Войт на ілюстрацыях Бібліі Скарыны ў тоўстым мужчыну з вусамі распазнаў чэшскага караля Іржы з Подзебрад, у цару Саламоне — караля Уладзіслава ІІ Ягайлавіча, у цару Давыду — караля Людвіка Ягайлавіча, у прароку Самуілу — Папу Рымскага Юліюса ІІ.

А партрэт маладога бязвусага чалавека ў чырвонай доктарскай мантыі, які моліцца на каленях перад Хрыстом на каляровай ілюстрацыі ў кнізе Прамудрасці Божай, Пэтр Войт прапанаваў лічыць другім партрэтам Францішка Скарыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?