Le Soir
На Цэнтральным вакзале Бруселя і Цэнтральнай плошчы горада паліцыя эвакуявала людзей пасля невялікага выбуху. Пра гэта паведамляе выданне VRT deredactie.
Паліцыя Бруселя ў сваім Twitter адзначыла, што на цэнтральным вакзале «адбыўся інцыдэнт з удзелам прыватнай асобы». «Сітуацыя пад кантролем», — запэўнілі праваахоўнікі.
У мясцовай пракуратуры заявілі, што мужчына, якога нейтралізавалі вайскоўцы на цэнтральным вакзале, прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаванне.
0
0
0
0
0
0