Фота з сацыяльных сетак
Невялікі самалёт Cessna 310 ўпаў на каліфарнійскую шашу сёння а 9:30 раніцы па мясцовым часе. Вядома, што на борце паветранага судна знаходзіліся два чалавекі. Інфармацыя пра іх стан пакуль невядомая.
Фота з сацыяльных сетак
Паведамляецца, што самалёт пацярпеў крушэнне недалёка ад Міжнароднага аэрапорта ім. Джона Уэйна. Траса была часткова перакрытая. У аэрапорце на некаторы час была зачыненая адна з узлётна-пасадачных палос. Аднак неўзабаве аэрапорт запрацаваў у штатным рэжыме.
0
0
0
0
0
0