Фотаздымак Марса з МКС
Навукоўцы паведамляюць, што Марс непрыдатны для існавання мікраарганізмаў праз наяўнасць на паверхні планеты хімічных злучэнняў, званых перхларатамі. Гэтыя рэчывы з'яўляюцца солямі хлоркавай кіслаты і атрутныя для жывых істот.
Па словах спецыялістаў, аксіды жалеза і пераксід вадароду, якія таксама існуюць на Марсе, узмацняюць уздзеянне перхларатаў, паскараючы смерць бактэрый у 10,8 разы.
Перхлараты былі знойдзеныя на Марсе ў 2008 годзе, калі спушчаны на планету апарат «Фенікс» правёў аналіз хімічнага складу марсіянскага грунту. Аказалася, што канцэнтрацыя злучэнняў у глебе складала 0,4-0,6%. Гэта значэнне пацвердзілі пробы, узятыя марсаходам Curiosity. Улічваючы, што на паверхню планеты падае ультрафіялетавае выпраменьванне, такое ўтрыманне перхларатаў можа стаць прычынай адсутнасці на ёй іншапланетных формаў жыцця.