Паведамленне аб здарэнні выратавальнікі атрымалі 10 ліпеня ў 18.20. Трое маленькіх дзяцей і жанчына атрымалі апёкі рознай ступені цяжкасці, піша Tut.by са спасылкай на прэс-службу МНС. 

Газавы балон аб'ёмам 25 літраў выбухнуў падчас адпачынку кампаніі на беразе возера каля вёскі Белая Смаргонскага раёна.

Апёкі атрымалі 29-гадовая жанчына, яе 6-гадовы сын і дзве дзяўчынкі трох і пяці гадоў.

Стан пацярпелых ацэньваецца як цяжкі. Прычына выбуху выяўляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0