Аддзяленне пасольства Нідэрландаў адчынілася ў Мінску. На цырымоніі з гэтай нагоды прысутнічалі Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і генеральны сакратар Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў Ёхана Брант, перадае карэспандэнт БелТА.

Па словах Ёханы Брант, адкрыццё дыппрадстаўніцтва з'яўляецца знакавай падзеяй для Нідэрландаў і Беларусі, асабліва з улікам 25-годдзя дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Яна адзначыла сувязь Нідэрландаў з эвалюцыяй і падзеямі ў Беларусі за апошнія гады з улікам суседства з Еўрасаюзам.

«За гэтыя гады мы дасягнулі вялікага прагрэсу, але ў нашых адносінах заставаліся пэўныя цяжкасці, тым не менш нам заўсёды ўдавалася канструктыўна супрацоўнічаць у наладжванні адносін», — заявіла генеральны сакратар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0