«Баварыя» мае намер узяць у арэнду паўабаронцу «Рэала» Хамеса Радрыгеса. Угода будзе завершана пасля таго, як клубы ўзгодняць тэрмін арэнды.

AFLO

AFLO

«Рэал» планаваў прадаць калумбійца ў міжсезонне, аднак ніводны з клубаў не прапанаваў за гульца €80 млн. «Баварыя» таксама не стала выкупляць футбаліста, аднак прапанавала варыянт з арэндай футбаліста.

Немцы хочуць узяць Хамеса ў арэнду на два гады з правам наступнага выкупу, аднак «Рэал» гатовы адпусціць Радрыгеса толькі на адзін сезон. Кошт арэнды за гэты год складзе €15 млн, пры гэтым «Баварыя» атрымае права выкупу. Аклад за сезон Хамесу будзе выплачваць яго новы клуб.

Кантракт Хамеса з «Рэалам» разлічаны да 2020 года. Клуб пачаў шукаць варыянты продажу гульца яшчэ ў мінулым сезоне пасля таго, як Хамес перастаў праходзіць у аснову клуба.

«Рэал» раней у міжсезонне падпісаў кантракт з Дані Себальасам, які гуляе на пазіцыі Хамеса. Пасля гэтага трэнер каманды Зінедзін Зідан папрасіў кіраўніцтва клуба знайсці варыянт пераходу калумбійца ў іншы клуб ужо гэтым летам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?