У першым паўгоддзі 2017 года чысты адток капіталу з Расіі вырас у 1,7 разу і склаў $14,7 млрд у параўнанні з $8,6 млрд за аналагічны перыяд 2016 года. Пра гэта сведчаць дадзеныя, апублікаваныя на афіцыйным сайце Банка Расіі, піша РБК.

Аналітыкі Цэнтрабанка тлумачаць, што такая тэндэнцыя выкліканая дзейнасцю банкаўскага сектара, якая была звязаная з паступленнем сродкаў на рахункі кліентаў-рэзідэнтаў у пачатку 2017 года, а таксама з тым, што банкі актыўна пагашаюць свае знешнія пазыковыя абавязацельствы.

У пачатку ліпеня паведамлялася, што з канца лютага замежныя інвестары вывелі з расійскіх акцый больш як $1,6 млрд, што стала рэкордным адтокам замежнага капіталу за апошні час.

Аб'ём знешняга доўгу Расіі па стане на 1 красавіка 2017 года з пачатку года павялічыўся на 2,3% (на $11, 6 млрд) і склаў $525,7 млрд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?