Уладзімір Талаконнікаў. Фота fishki.net
Казахстанскі акцёр памёр у Маскве на 75-м годзе жыцця, паведамілі «Інтэрфаксу» сябры сям'і Талаконнікава.
«Напярэдадні ён добра сябе адчуваў, здымаўся ў кіно. А ў суботу ўвечары вось сканаў. Такая трагедыя», — сказаў суразмоўца.
Паводле яго слоў, хаваць Талаконнікава будуць на Траякураўскіх могілках у Маскве.
Талаконнікаў — савецкі і казахстанскі акцёр тэатра і кіно, Заслужаны артыст Казахскай ССР.
Талаконнікаў у ролі Шарыкава.
0
0
0
0
0
0