Пра гэта піша сайт ГУУС Мінгарвыканкама.

Раніцай 25 ліпеня ў міліцыю патэлефанавалі жыхары дома па вуліцы Прытыцкага і паведамілі, што на трэцім паверсе мужчына доўгі час стаіць на балконе, перыядычна спрабуючы пералезці праз парапет.

Супрацоўнікам міліцыі, якія прыехалі па выкліку, мужчына паведаміў, што хоча скончыць жыццё самагубствам. Старшы оперупаўнаважаны аддзялення вышуковай працы аддзела крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС г.Мінска падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Пузырэўскі пачаў дыялог з ім. Спецыялісту ўдалося знайсці кантакт з мужчынам, пераканаць яго прайсці ў кватэру, адкрыць міліцыянту дзверы і працягнуць гутарку.

«Падчас размовы 33-гадовы мужчына расказаў пра складаную жыццёвую сітуацыю, якая і падштурхнула яго на гэты адчайны ўчынак, - распавёў Аляксандр Пузырэўскі. - У кватэры ён знаходзіўся адзін. У той момант было важна зразумець яго і растлумачыць, што такі ўчынак - не метад вырашэння праблемы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0