Інцыдэнт адбыўся каля 18.00 25 ліпеня на вуліцы Клянкоўскай. «Аўтакран быў усталяваны ў пралёце апор ЛЭП. Ён падымаў бетоннае кольца з калодзежа. Рабочы выконваў страпоўку кольца, у гэты момант машыніст наблізіў стралу крана на недапушчальную адлегласць да лініі. У выніку стропальшчык быў смяротна траўмаваны токам», - распавёў БелТА начальнік інфармацыйна-аналітычнага аддзела «Белэнерга» Аляксандр Малькоў. Ён звярнуў увагу, што кран працаваў у ахоўнай зоне ліній электраперадач без узгаднення і нараду. Па факце гібелі рабочага праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0