У Вільні 31 ліпеня адкрываецца першая паркоўка Park & Ride («Паркуйся і едзь»), на якой кіроўцы могуць пакінуць аўтамабіль і перасесці на грамадскі транспарт. Такая сістэма паркоўкі ўжо набыла папулярнасць у Еўропе, піша Delfi.
Delfi
Паркоўка адкрываецца на вул. Укмяргес, ля ГЦ Senukai. У Вільні з'явяцца яшчэ дзве такія паркоўкі — на Жвярынасе, на вул. Селю ля тралейбуснага кальца і ля арэны Siemens.
Прадстаўнікі кампаніі Susisiekimo paslaugos раней казалі, што кіроўцы, пакінуўшы аўтамабілі на гэтых паркоўках за 2 еўра, змогуць да канца дня ездзіць грамадскім транспартам без дадатковай платы.
Дзеянне сістэмы плануюць ацаніць да канца кастрычніка 2017 года, пазней хочуць уладкаваць яшчэ 20 такіх парковак.
Сістэма Park & Ride дзейнічае амаль ва ўсіх еўрапейскіх сталіцах, уключаючы Талін, Варшаву і Рыгу.