Бразільскі футбаліст Нэймар перайшоў з «Барселоны» ў «Пары Сэн-Жэрмен» за 222 мільёны еўра.

Гэта рэкорд у гісторыі футбола — раней самым дарагім трансферам быў француз Поль Пагба, якога летась набыў «Манчэсцер Юнайтэд» за 105 мільёнаў еўра.

Нэймар падпісаў кантракт на 5 гадоў. Ён будзе зарабляць 30 мільёнаў еўра на год, апроч таго, атрымае падпісны бонус памерам ад 20 да 70 мільёнаў еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?