Вялікі агонь ахапіў жылы хмарачос ў Дубаі ў ААЭ. На відэа, якое з'явілася ў сацыяльных сетках, можна бачыць, як полымя распаўсюджваецца па вежы.

Улады пазней паведамілі, што выратавальныя службы «паспяхова эвакуіравалі» будынак і полымя было пад кантролем, піша bbc.com.

Невядома, што было прычынай пажару ў адным з самых высокіх будынкаў у свеце.

Torch Tower ужо гарэў раней — у 2015 годзе.

79-павярховы хмарачос Torch Tower быў збудаваны ў 2011 годзе. На той час гэта быў найвышэйшы ў свеце жылы будынак, але пазней яго пераўзышлі шэсць іншых. Цяпер Torch Tower займае 32-і радок сярод хмарачосаў свету. У ім 676 кватэр. Цэны на двухпакаёўку там пачынаюцца ад $ 500 000. Жыхары маюць доступ да васьміпавярховага гаража і басейна з відам на марское ўзбярэжжа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0