sk.gov.by

sk.gov.by

Паводле папярэдніх дадзеных, інцыдэнт адбыўся ў мікрараёне Заходняя ў Оршы ўвечары 5 жніўня, паведаміў Tut.by.

Двое братоў — 13-ці і 9-ці гадоў — знайшлі бацькаву стрэльбу. Дзеці пачалі гуляць са зброяй, і старэйшы хлопчык незнарок стрэліў у бок малодшага. Куля трапіла брату ў жывот. Хлопчыка даставілі ў бальніцу, але праз паўгадзіны ён памёр.

Падрабязнасці паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

5 жніўня пасля 17.00 13-гадовы хлопчык быў адзін у кватэры. Бацькі і яго малодшы брат знаходзіліся ў гасцях. Каля 20.00 ў дом вярнуўся малодшы брат, каб узяць для сябе цёплае адзенне. Хлопчык убачыў у руках старэйшага брата стрэльбу і папрасіў яго патрымаць. У выніку маніпуляцый са зброяй адбыўся выпадковы стрэл і 9-гадовы атрымаў агнястрэльнае раненне.

Бацька, даведаўшыся пра выпадак, аператыўна даставіў сына ў лякарню. Медыкамі праводзіліся рэанімацыйныя мерапрыемствы, аднак выратаваць яго не ўдалося - канстатавана смерць.

Аршанскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь заведзена крымінальная справа па факце смерці малалетняга па ч.1 арт.144 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (прычыненне смерці па неасцярожнасці).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0