Акрамя таго, навукоўцы зафіксавалі рэкордна высокі ўзровень пад'ёму сусветнага акіяна, піша ТАСС.
Мінулы год стаў самым гарачым за 137 гадоў назіранняў, што выклікана доўгатэрміновым глабальным пацяпленнем клімату. Такія звесткі ўтрымліваюцца ў дакладзе Нацыянальнага ўпраўлення па даследаванні акіянаў і атмасферы ЗША, апублікаваным у чацвер.
У падрыхтоўцы штогадовага дакладу пад назвай «Стан клімату» ўдзельнічалі 450 навукоўцаў з 60 краін. Згодна з выкладзенымі ў ім дадзенымі, канцэнтрацыя парніковых газаў у атмасферы была летась на самай высокай адзнацы за 58 гадоў (402,9 малекул дыяксіду вугляроду на мільён).
Тэмпература на паверхні зямлі вырасла за год на 0,45 - 0,56 градуса ў параўнанні з сярэднім паказнікам за апошнія 30 гадоў. Акрамя таго, зафіксаваны рэкордна высокі ўзровень сусветнага акіяна, які падняўся на 82 мм у параўнанні з 1993 годам, калі ўпершыню былі зробленыя адпаведныя даследаванні.