Першамайскім (г. Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа аб жорсткім абыходжанні з кацянём, што прывяло да яго смерці, паведамляе прэс-служба СК.

Следствам устаноўлена, што мужчына, знаходзячыся ля пад'езда дома па вул. Русіянава, узяў у рукі маленькае кацяня і не менш за 5 разоў ударыў яго галавой аб сцяну. Ад атрыманых траўмаў жывёла памерла на месцы. Усё гэта рабілася на вачах мінакоў. Відавочцы здарэння адразу паведамілі ў праваахоўныя органы. Акрамя таго, адзін са сведкаў інцыдэнту зняў на камеру мабільнага тэлефона парушальніка.

Ім аказаўся 56-гадовы жыхар Мінска. Ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Яго дзеянні кваліфікаваныя следствам па ч. 1 арт. 339/1 (Жорсткае абыходжанне з жывёлай) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Падазраваны сказаў, што кацяня выклікала ў яго раздражненне, бо некаторы час яно жыло ў жанчыны, з якой мужчына піў перад інцыдэнтам на вуліцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0