EPA

EPA

У матчы 3-га тура англійскай прэм'ер-лігі «Арсенал» быў у гасцях разгромлены «Ліверпулем» з лікам 0:4. Вызначыліся Фірміна, Манэ, Салах, Старыдж.

«Арсенал» пасля трох тураў займае 16-е месца ў турнірнай табліцы. У клуба на рахунку адна перамога, у стартавым матчы над «Лестэрам».

З «кананірамі» БАТЭ згуляе на «Барысаў-Арэне» 28 верасня.

Сёння БАТЭ разграміў у гасцях «Шахцёр» з лікам 4:0.

«Црвена Звезда» сёння згуляла ў бялградскім дэрбі ўнічыю з «Партызанам» — 0:0. Дарэчы гэта быў іх 155-ы двубой і галоўная навіна сербскіх СМІ

«Кёльн» учора саступіў «Гамбургу» 1:3. І «Црвена Звезда», і «Кёльн» — супернікі БАТЭ па Лізе Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0