Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 верасня 2017 года, па папярэдніх звестках, склалі 6 993,6 млн. даляраў ЗША (у эквіваленце).

За жнівень 2017 года золатавалютныя рэзервы выраслі на 328,8 млн. даляраў ЗША (на 4,9 працэнта) пасля росту ў ліпені 2017 года на 103,8 млн. даляраў ЗША (на 1,6 працэнта). За студзень — жнівень прырост рэзерваў склаў 2 066,4 млн. долараў ЗША (42 працэнты).

Павелічэнню міжнародных рэзервовых актываў у жніўні спрыялі паступленні сродкаў у замежнай валюце ў бюджэт, уключаючы экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, павелічэнне аб'ёму сродкаў у замежнай валюце на карэспандэнцкіх рахунках банкаў у Нацыянальным банку, павелічэнне кошту манетарнага золата, паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, а таксама купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».

Урадам і Нацыянальным банкам у жніўні выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 135 млн. даляраў ЗША, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0