У МУС Беларусі пракаментавалі інфармацыю аб знікненні на тэрыторыі нашай краіны 19-гадовага ўкраінца Паўла Грыба. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

31 жніўня ў УУС Гомельскага аблвыканкама паступіла электронны зварот ад грамадзяніна Украіны Ігара Грыба пра тое, што яго сын, 19-гадовы Павел Грыб, выехаў 24 жніўня на рэйсавым аўтобусе ў Гомель на сустрэчу са знаёмай і з таго часу яго месцазнаходжанне невядома.

«Па гэтым факце ў парадку арт. 174 КПК Рэспублікі Беларусь АУС адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля праводзіцца праверка. Устаноўлена, што ў перыяд знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь грамадзянін Павел Грыб супрацоўнікамі органаў унутраных спраў не затрымліваўся, з заявамі або па іншых абставінах у міліцыю не звяртаўся. У цяперашні час яго месцазнаходжанне не ўстаноўлена», - адзначылі ў ведамстве.

У МУС заявілі, што супрацоўнікі міліцыі праводзяць комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і прымаюцца меры да ўстанаўлення зніклага грамадзяніна Украіны. Па заканчэнні праверкі матэрыялы будуць накіраваныя ў падраздзяленне Следчага камітэта для прыняцця рашэння аб узбуджэньні крымінальнай справы па факце невядомага знікнення грамадзяніна Украіны.

7 верасня МЗС Украіны паведаміў, што Павел Грыб знаходзіцца ў СІЗА ФСБ Краснадара.

Нагадаем, пра знікненне 19-гадовага ўкраінца стала вядома 28 жніўня. Павел Грыб паехаў у Гомель на сустрэчу з расіянкай, з якой пазнаёміўся ў інтэрнэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0