Як паведамляе insider.pro, Facebook выявіў куплю палітызаванай рэкламы на суму 100 тыс. даляраў на працягу 2015—2017 гадоў з непраўдзівых уліковых запісаў, якія могуць быць звязаныя з Расіяй, заявіў кіраўнік службы бяспекі сацыяльнай сеткі Алекс Стамос у блогу кампаніі: «Пры аналізе закупак рэкламы мы выявілі, што з чэрвеня 2015 года па май 2017 года было выдаткавана каля 100 тыс. даляраў на набыццё 3 тыс. рэкламных аб'яў — яны былі звязаны з 470 несапраўднымі акаўнтамі і старонкамі, якія парушалі нашу палітыку. Наш аналіз таксама паказаў, што гэтыя акаўнты і старонкі былі звязаны адзін з адным і, імаверна, дзейнічалі з Расеі».

Большасць паведамленняў не тычылася прэзідэнцкіх выбараў у ЗША ці канкрэтных кандыдатаў, а ўтрымлівала правакацыйныя каментары на грамадска-палітычныя тэмы, у тым ліку ЛГБТ, міжрасавыя адносіны, іміграцыя і права на зброю. Адзначаецца, што змест паведамленняў меў варожы характар. Акрамя таго, Facebook выявіў 2,2 тыс. рэкламных аб'яў коштам каля 50 тыс. даляраў, якія таксама могуць быць звязаныя з палітыкай, але пры гэтым не парушаюць палітыку сацыяльнай сеткі.

Стамос заявіў, што ўсе вынікі даследаванняў будуць перададзеныя ўладам ЗША ў рамках расследавання ролі Расіі ў прэзідэнцкіх выбарах. Раней паведамлялася, што адной з прычын перамогі Дональда Трампа на выбарах у ЗША сталі фэйкавыя навіны, у тым ліку размешчаныя ў Facebook. Пасля гэтага кампанія паабяцала заняцца барацьбой з непацверджаным кантэнтам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0