Жыхар Баранавіцкага раёна падазраецца ў распусных дзеяннях у дачыненні непаўналетніх, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Ганна Івашчанка.

Першы выпадак непрыстойных паводзін 33-гадовага мужчыны зафіксаваны 13 ліпеня. На тэрыторыі школьнага стадыёна ў Баранавічах ён дэманстраваў палавыя органы дзвюм дзяўчынкам 2008 і 2009 гадоў нараджэння.

Праз пяць дзён у раёне гарадскога возера ён паказаў геніталіі 13-гадовай школьніцы.

У дачыненні да затрыманага распачаты крымінальныя справы па ч.1 ст.169 (распусныя дзеянні) і ч.1 арт.339 (хуліганства).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0