Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў кіраўніка Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына вар'ятам, якому няма справы да пакутаў свайго народа, піша ВВС.

Раней лідар КНДР заявіў у звароце па дзяржаўным тэлебачанні, што прамова Трампа ў Генасамблеі ААН уяўляла з сябе «шызафрэнічны прыпадак».

«Звар'яцелага амерыканскага дзядка абавязкова, напэўна буду ўтаймоўваць агнём!» — адзначыў у сваёй прамове Кім.

«Кім Чэн Ын з Паўночнай Карэі — відавочна, вар'ят, якому няма справы да голаду і забойстваў свайго народа — зведае такое выпрабаванне, якога яшчэ не было!» — напісаў Трамп у твітары ў адказ на гэтыя каментары.

Сварка паміж двума лідарамі ўжо прыцягнула ўвагу Кітая. Прадстаўнік МЗС КНР Лу Канг заклікаў усе бакі «праявіць стрыманасць, а не правакаваць адзін аднаго».

«Заявы і паводзіны Паўночнай Карэі ўяўляюць небяспеку для рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі, і яны абсалютна недапушчальныя», — заявіў галоўны сакратар кабінета міністраў Японіі Ёсіхідэ Суга.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0