Reuters.com

Reuters.com

Спіс краін, грамадзянам якіх забаронены ўезд у ЗША, будзе дапоўнены: да дзяржаў, якія ўжо знаходзяцца ў спісе, дададуць Паўночную Карэю, Венесуэлу і Чад, піша Бі-бі-сі.

Як растлумачылі ў Белым доме, такое рашэнне было прынята па выніках перагляду палітыкі інфармацыйнага супрацоўніцтва — а менавіта інфармацыі, якую падаюць іншыя краіны амерыканскім спецслужбам.

Новыя абмежаванні ўступяць у сілу з 18 кастрычніка.

«Бяспека Амерыкі — мой галоўны прыярытэт, — заявіў прэзідэнт Дональд Трамп. — Мы не дапусцім у нашу краіну тых, каго мы не можам падвергнуць пільнай праверцы на прадмет бяспекі».

Уезд у ЗША будзе таксама па-ранейшаму забаронены грамадзянам Ірана, Емена, Лівіі, Сірыі і Самалі.

Судан з гэтага спісу будзе выключаны — такім чынам, агулам абмежаванні будуць тычыцца васьмі дзяржаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0