Пра гэта паведаміў сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме начальнік КУП «Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна» Павел Царун.
Першы ўчастак трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна ўключае 7 станцый, агульная працягласць якіх складае 8,52 км.
«У першы пускавы комплекс уваходзяць чатыры станцыі — «Кавальская слабада», «Вакзальная», «Плошча Францішка Багушэвіча» і «Плошча Юбілейная», два перасадачныя вузлы. Увесці іх плануецца ў 2019 годзе. З названых станцый на першых дзвюх ужо перайшлі да аздабленчых работ», цытуе словы Царуна БелТА.
0
0
0
0
0
0