* * *
Вызваляючы месца таму, што ня мае імя
Забываючы шэпты восені, цені платану
Захлынаючыся далёкім-далёкім ветрам
Я трымаю ў пустых далонях сны акіяну
Падымаючы веі сьляпому соннаму Богу
Аплятаючы хмелем горад, даўна нямілы
Я вяртаюся ў нівеч сініх сівых пагоркаў
Над якімі плывуць нябёсаў белыя крылы
* * *
Штодзённа ў рубрыцы «Літаратура» на сайце НН — новыя творы і мініятуры. Чытайце для сэрца, чытайце для розуму, чытайце для мовы.
0
0
0
0
0
0