Не першы год у Беларусі трывае традыцыя браць удзел у святкаванні супольнай з літоўцамі і латышамі даты — Дня адзінства балтаў, што прыпадае на 22 верасня. Гэты дзень з'яўляецца дзяржаўным святам у Літве і Латвіі, заснаваным ў 2000 годзе рашэннем парламентаў гэтых краін ў памяць пра бітву пад Шаўлямі (1236).

Па вечарах на пагорках і старажытных гарадзішчах запальваюцца вогнішчы.

Сёлета вогнішчы запалалі больш чым у 200 месцах, у тым ліку на трох дзясятках пагоркаў па-за тэрыторыямі сучасных Літвы і Латвіі — у тым ліку і ў Беларусі.

Карта агнёў на Дзень адзінства балтаў сёлета пашырылася і на поўдзень Беларусі: вогнішчы запалалі каля Гомеля, Пінска, Жабінкі, Салігорска, Пружанаў. Традыцыйна актыўныя — на поўначы Беларусі (Полацк, Віцебск, Лепель, Орша) і паўночным захадзе (Глыбокае, Паставы, Вілейка, Смаргонь).

Заззялі агні таксама ў Цвяры, пад Масквой, ля Варонежа, у Жытоміры і каля Беластока.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?