Народ курдаў правёў 25 верасня на поўначы Ірака рэфэрэндум аб незалежнасці, перадае Радыё Свабода са спасылкай на Reuters.

На рэфэрэндуме не пыталіся, ці трэба ствараць незалежны Курдыстан проста цяпер, але пыталі, ці курды за сваю незалежную дзяржаву ў прынцыпе.

Паводле першых папярэдніх вынікаў, што прыводзіць курдскае выданне Rudaw, больш як 93% з падлічаных 282 тысяч галасоў — за незалежнасць. Канчатковыя вынікі абяцаюць даць цягам 72 гадзінаў па завяршэнні галасавання. Яўка была даволі высокай, каля 78%, або каля 4 млн чалавек. Рэфэрэндум не праводзіўся на населеных курдамі землях Турцыі, Ірана і Сірыі.

Супраць рэфэрэндуму выступалі афіцыйны Багдад (які выказваўся за тэрытарыяльнае адзінства Ірака і назваў рэфэрэндум незаконным) і астатнія дзяржавы са значнай доляй курдскага насельніцтва, ААН, ЗША і шэраг заходніх дзяржаваў (бо рэфэрэндум можа пашкодзіць змаганню з тэрарыстамі «Ісламскай дзяржавы»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0