Гісторыя Дзмітрыя і Наталлі Бакшэевых, якія паводле папярэдняй версіі, з 1999 года забілі і з'елі 30 чалавек, не сыходзіць са старонак расійскіх СМІ.
Калаж Life.ru
З'яўляюцца і новыя падрабязнасці гэтай жахлівай сітуацыі.
Як былі затрыманыя меркаваныя забойцы, калі іх нават ніколі не абвяшчалі ў вышук?
У Дзмітрыя Бакшэева падчас прагулкі з сабакам вываліўся з кішэні мабільнік. Яго падабралі дарожныя рабочыя, якія вырашылі паглядзець карцінкі на ім. І ўбачылі выявы адрэзаных частак цела, а таксама фота мужчыны, які пазіраваў з чужымі пальцамі. Рабочыя пазванілі ў паліцыю, каб падзяліцца страшнай знаходкай.
Тым часам да іх вярнуўся Дзмітрый Бакшэеў, які запытаўся, ці не знаходзіў хто-небудзь яго мабільнік. Рабочыя зрабілі выгляд, што нічога не ведаюць, і мужчына сышоў.
Калі паліцыя прыехала затрымліваць яго, Бакшэеў ужо паспеў забарыкадзіравацца і аказаў супраціў.