Ключавы дакумент па лібералізацыі ў эканоміцы Беларусі - праект дэкрэта «Аб развіцці прадпрымальніцтва» вынесены на разгляд кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў час рабочай сустрэчы з першым віцэ-прэм'ерам Васілём Мацюшэўскім.

«Мы працягваем весці гаворку пра дакументы, нарматыўна-прававыя акты, якія будуць спрыяць лібералізацыі нашай эканомікі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Разам з праектам дэкрэта увазе прэзідэнта таксама прадстаўлены праект указа, накіраваны на ўдасканаленне парадку ліцэнзавання. «У нас і так, я лічу, у гэтым плане нядрэнны парадак, мы шмат у гэтым кірунку зрабілі. Але бізнэс, тым не менш, хацеў бы большай свабоды ў гэтым плане і зняцця некаторых адміністрацыйных працэдур. Я таксама згодны з тым, што калі жыццё паказвае, што мы дзесьці можам зрабіць крокі ў гэтым кірунку, іх трэба рабіць своечасова. Не думаю, што мы адстаём тут, але тым не менш», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?