У нядзелю ў Нью-Ёрку ўзарвалі стары мост, названы ў гонар нашага земляка Тадэвуша Касцюшкі. Збудаванне, адкрытае яшчэ ў 1939 г., ненавідзелі жыхары мегаполіса. Побач з імі адкрыты новы мост Тадэвуша Касцюшкі.

Стары мост знесены з дапамогай 944 старанна закладзеных зарадаў выбухоўкі, кожны з якіх важыў амаль 5,5 кілаграма. Аб'ект зачынілі яшчэ ў красавіку, а ў ліпені была дэмантаваная яго цэнтральная секцыя. У нядзелю раніцай горад нарэшце пазбавіўся апошніх двух бакавых сегментаў, кожны з якіх у даўжыню дасягаў 450 метраў. У агульнай складанасці на перапрацоўку адправіліся 10 тысяч тон металу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0