Сёння ў мінскай сядзібе ТБМ распачаліся бясплатныя курсы украінскай мовы, якія сабралі сапраўдны аншлаг. На іх запісалася столькі людзей, што давялося падзяліць удзельнікаў на тры групы. Дзве будуць займацца ў пятніцу і адна — у суботу.

На першым занятку прысутнічалі пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім і першы намеснік старшыні Таварыства беларускай мовы Алена Анісім. Украінскі дыпламат адзначыў, што нечакана ўбачыць столькі жадаючых вывучаць украінскую мову ў Мінску, а таксама паабяцаў, што ўкраінскі бок зробіць усё магчымае, каб падтрымаць гэтую зацікаўленасць.

Ігар Кізім агучыў інфармацыю пра адкрыццё украінскага тэлеканала ў Беларусі. Усю тэхнічную дакументацыю па гэтым пытанні ўкраінскі бок ужо перадаў у Мінск. Пасол зазначыў, што гаворка ідзе таксама і пра адкрыццё бюро агенцтва «Укрінформ» у беларускай сталіцы.

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?