Уладальнік «Залатога мяча» як найлепшы футбаліст 1995 года ў Еўропе Джордж Веа абраны новым прэзідэнтам Ліберыі.

Выбары прэзідэнта Ліберыі адбыліся ў аўторак. Па словах міжнародных назіральнікаў, галасаванне прайшло без нараканняў, нягледзячы на позні старт у некаторых акругах. Па выніках галасавання 51-гадовы Веа апярэдзіў дзеючага віцэ-прэзідэнта Ліберыі Джозэфа Бакая.

Форвард Джордж Веа быў у 1980—1990-я адным з самых вядомых афрыканскіх футбалістаў. Ён выступаў за «Манака», ПСЖ, «Марсэль», «Чэлсі», «Мілан». Веа стаў адзіным уладальнікам «Залатога мяча», чыя зборная ніколі не гуляла на чэмпіянаце свету. З 2003 года ён заняўся палітычнай кар'ерай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0