Супрацоўнікамі міліцыі раскрыты крадзеж сейфа з грашыма са сталічнага офіса, паведамляе прэс-служба гарадской міліцыі.

У міліцыю звярнуўся дырэктар экспедытарскай фірмы і паведаміў, што, прыйшоўшы на працу, не пабачыў у офісе сейф.

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў быў затрыманы 23-гадовы кіроўца гэтай фірмы. Напярэдадні ён таемна зрабіў сабе дублікат ключа ад офіса.

Каля 3 гадзіны ночы ён трапіў у памяшканне, дастаў сейф з шафы і паклаў яго ў вялікую сумку для лодкі.

Далей спыніў таксі і паехаў да сябе дадому ў Жлобін.

Прыехаўшы ў гараж, малады чалавек адкрыў замок, дастаў грошы (850 даляраў, 24 тыс. беларускіх рублёў, пасля чаго ўтапіў сейф у рацэ. Аднак патраціць грошы не паспеў, бо ўжо ў абед быў затрыманы аператыўнікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0