Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Жыхар Івацэвіцкага раёна за крадзеж збожжаўборачнага камбайна асуджаны на два гады абмежавання волі і заплаціць штраф памерам 2300 рублёў, паведамілі БелТА ў пракуратуры Брэсцкай вобласці.

У канцы ліпеня працоўны прыватнага прадпрыемства, будучы п'яным, скраў з мехдвора збожжаўборачны камбайн і пракаціўся на ім па тэрыторыі в. Быцень. Але яго хутка затрымалі супрацоўнікі ДАІ.

Мужчына быў прызнаны вінаватым у парушэнні ПДР, неправамерным завалоданні транспартным сродкам, а таксама ва ўхіленні ад выканання пакарання (раней быў пазбаўлены правоў кіроўцы). Яму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 2 гады.

Першапачаткова ў ходзе разгляду справы вяскоўцу было забаронена на працягу трох гадоў займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем усімі відамі транспарту. Акрамя таго, яму неабходна было пагасіць штраф у памеры 690 рублёў.

Але пасля пракурор апратэставаў прысуд, палічыўшы, што пакаранне занадта мяккае. Дадаткова мужчыну штраф павялічаны да 2 300 рублёў (100 базавых велічыняў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0