Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл абвергнуў нацыянальны дэвіз Францыі і галоўны лозунг французскай рэвалюцыі «Свабода. Роўнасць. Братэрства». Пры свабодзе не можа быць роўнасці, заявіў ён у панядзелак, 30 кастрычніка, у сваёй аўтарскай праграме «Слова пастыра», піша Deutsche Welle.

«Свабода - гэта проста поплаў, на якім растуць кветкі і травы, і кожная трава падымаецца ў меру сваёй сілы. Роўнасці няма: адна больш моцная, іншая слабейшая, а трэцюю наогул не відаць. А вось калі роўнасць, то гэта падстрыжаны газон, усё роўныя, але ніякай свабоды», — упэўнены кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы.

Адначасова Кірыл адзначыў, што французскі лозунг ўкараніўся ў свядомасці расійскіх інтэлектуалаў. «Калі б такога роду параўнанне прыйшло ім у галаву … то, можа быць, больш уважліва паставіліся б да гэтага спакуслівага лозунгу», - зазначыў ён, дадаўшы, што «рэвалюцыя здзяйснялася, у першую чаргу, дзеля свабоды».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0