Brutto 31 кастрычніка прэзентаваў кліп на песню «Годзе». Песня ўвайшла ў апошні альбом «Рокі». Аўтар слоў — Янка Купала, а галоўнымі героемі відэа сталі сын Сяргея Міхалка Макар і яго жонка Святлана Зелянкоўская.

Здымкі кліпа (рэжысёр Дзмітрый Аўдзееў) праходзілі на пляжы пад Адэсай.

«Годзе» — гэта наш маленькі, сямейны «Уліс». Макарка з'явіўся на свет амаль адначасова з Brutto і некаторыя ідэі і сэнсы калектыву з'яўляюцца для нас асабістымі, амаль сакральнымі. Падарожнічаючы як пілігрымы па свеце, мы з Зеляй навучыліся хаваць ад старонніх хваляванне за Макара, за астатніх дзяцей, за нашу будучыню. Але ў кліпе мы пастараліся паказаць тую атмасферу, у якой мы знаходзіліся ў першыя гады станаўлення Brutto. Зараз галоўныя буры ззаду і мы верым, што менавіта нашы дзеці даюць нам сілы ісці сваім шляхам нават у самыя цёмныя часы» — мяркуе Сяргей Міхалок

«Годзе» — заключная песня альбома «Рокі». У кліпе выкарыстана не арыгінальная версія трэка, а абноўленая. Аўтарам новай аранжыроўкі стаў ўкраінскі кампазітар Раман Грыгор'еў, вядомы па працы над операй IYOV.

Хай жа вам так не здаецца (Янка Купала, 1906 год)

Хай жа вам так не здаецца,
Што бяда ўжо і зацісне.
Знайце, ліха ператрэцца
I маланкай доля блісне.

Праўда, поўны сумаў весці
Буйны вецер нам прыносіць,
Што як з гора, як з балесці
Каля нашых хат галосіць.

I галосіць, і заводзе,
Плача, як па дзетках маці,
Аж бы крыкнуў: Годзе, годзе!
Годзе сэрца жалем рваці!

Але ўсё ж, хай не здаецца,
Што бяда ўжо і зацісне,
Наша ліха ператрэцца,
I маланкай доля блісне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0