Беларусы традыцыйна наведвалі могілкі і вясною, на Радаўніцу, і восенню, на Дзяды. У 1991—1996 годзе 2 лістапада, Задушны дзень, Дзяды былі выходным днём.
На фота Сяргея Зініна: могілкі ў старажытнай вёсцы Уселюб, Навагрудскі раён, 2013 год.
На фота Сяргея Зініна: Дзяды, Ашмянскі раён, 2014 год.
Могілкі Росы ў Вільні. Фота Кірылы Атаманчыка. 2016 год.
Радаўніца — гэта веснавы дзень памяці продаў, а Дзяды — восеньскі. Гэтай традыцыі прысвечаныя класічныя творы Адама Міцкевіча і Янкі Купалы.
У старыя часы Дзяды масава ўшаноўвалі ў цэнтры і на захадзе Беларусі, тады як Радаўніцу — на поўдні і поўначы. Людзі прыносяць свечкі на магілы і чысцяць пахаванні перад зімой.
З канца 1980-х святкаванне Дзядоў спалучылася з днямі памяці ахвяр савецкіх расстрэлаў у Курапатах і іншых месцах масавага знішчэння насельніцтва нацыстамі і саветамі.