У Петрыкаўскім раёне каля 9 раніцы панядзелка малакавоз МАЗ сутыкнуўся з «Opel-Vectra», паведаміла афіцыйная прадстаўніца УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Наталля Халалеенка.

Сям'я з трох чалавек, што знаходзілася ў легкавым аўтамабілі, у тым ліку дзіця, загінула. Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай трагедыі стала кола малакавоза, якое выбухнула падчас руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0