Аляксандр Лукашэнка 23 лістапада прыняў з дакладам Кіраўніка спраў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Віктара Шэймана, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

У ходзе сустрэчы былі ўзгоднены новыя напрамкі работы Упраўлення справамі, у прыватнасці, па стварэнні прадпрыемстваў у фармацэўтычнай галіне, а таксама па вытворчасці і перапрацоўцы індычыны. Акрамя таго, абмеркаваны перспектывы работы ведамства ў 2018 годзе.

Лукашэнка паставіў задачы развіваць новыя напрамкі дзейнасці ў сельскагаспадарчай галіне, у фармацэўтыцы, а таксама больш актыўна выбудоўваць эканамічнае ўзаемадзеянне з краінамі Афрыканскага кантынента

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0