Каталіцкая супольнасць шырока абмяркоўвае анонс падзеі, якую мела правесці моладзь лідскага фарнага касцёла.

«Назад у СССР» — так гучала назва тусоўкі на Андрэйкі.

Анонс з'явіўся ў інстаграме касцёла, уваходзіць прапаноўвалася «строга па дрэс-кодзе».

Фота з інстаграма.

Фота з інстаграма.

«Наша Ніва» пацікавалася ў касцёле, ці дарэчная такая забава.

«Такой імпрэзы не будзе, — адрэзаў адзін са святароў. — Гэта была ініцыятыва моладзі, якая не спыталася ў ксяндза. Калі яны прыйшлі з гэтым, то, вядома, пробашч адказаў, што не можа быць такой тэмы. Была праведзеная катэхеза на тэму тых часоў і сітуацыі касцёла ў СССР. Яны зразумелі, у чым была іх памылка. Яны не ведалі! І сказалі, што ўсвядомілі, чаму такіх вечарын быць не можа. Проста самі мы інстаграм касцёла не вядзем, гэта робяць мінскія студэнты, якія прыязджаюць дадому на выходныя, тое фота ўжо выдалілі».

Па словах святароў, на Андрэйкі будзе звычайная праграма: малітва, святая імша, а потым, маўляў, моладзь за гарбатай пазабаўляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?