Каля вёскі Азярцо інспектары затрымалі вадзіцеля, які кіраваў аўтамабілем у стане наркатычнага ап'янення. Пра гэта Tut.by паведаміла прадстаўнік ДАІ Мінскага раёна Кацярына Сільчанка.

Інцыдэнт адбыўся 26 лістапада каля 14.20. Супрацоўнікі ДАІ спынілі «Рэно Логан» адной са сталічных службаў таксі, якім кіраваў 37-гадовы мужчына, які па знешніх прыкметах знаходзіўся ў стане наркатычнага ап'янення.

Падчас агляду аўтамабіля следча-аператыўная група выявіла і канфіскавала асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва масай не менш 0,83 грама — амфетамін.

Мінскі РАСК завёў крымінальную справу па ч. 1 арт. 328 КК Рэспублікі Беларусь (Незаконныя без мэты збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў). Таксама на мужчыну складзены адміністрацыйны пратакол за кіраванне аўтамабілем пад наркотыкамі.

Кіроўца затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0