Ва Уздзенскім раёне нецвярозая бяспраўніца ўрэзалася ў аўтамабіль Nissan і машыну ДАІ, якія стаялі на ўзбочыне дарогі, паведамляе БЕЛТА. ДТЗ адбылося напярэдадні каля 19.35 на аўтадарозе Мінск-Мікашэвічы.
Фота — УУС Мінаблвыканкама
Жанчына-кіроўца 1975 года нараджэння не дала рады кіраванню аўтамабіля Merсedes і пратараніла прыпаркаваныя аўтамабілі.
Фота — УУС Мінаблвыканкама
У выніку кіроўца Nissan, які ў момант удару быў побач з машынай, атрымаў цялесныя пашкоджанні. Пасля аказання меддапамогі ён змог адправіцца дадому. Пры праверцы кіроўцы, якая здзейсніла ДТЗ, стала вядома, што яна знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення — 1,57 праміле, а тэрмін дзеяння яе пасведчання кіроўцы скончыўся.
Фота — УУС Мінаблвыканкама