Паведамленне пра тое, што лятальны апарат упаў у полі паблізу вёскі Азярцо Мінскага раёна, паступіла выратавальнікам 23 студзеня ў 14.34.

«Выратавальнікам стала вядома, што ў поле, за 400 м ад дарогі, адбылася аварыйная пасадка мотадэльтаплана. На момант падзення лятальнага апарата ў ім знаходзіліся пілот і пасажыр. Пацярпелых няма. Дапамога МНС не спатрэбілася», - распавялі ў абласным упраўленні МНС.

У выніку падзення мотадэльтаплан атрымаў механічныя пашкоджанні. Абставіны і прычына падзення высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?