Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Пра гэта БелТА паведамілі ў Гідрамеце.

«Дзякуючы антыцыклону ў Беларусі ўстанавілася халоднае надвор'е. Тэмпература паветра на працягу мінулай ночы паніжалася і да раніцы дасягнула адзнакі 22,9 градуса марозу - гэта было зафіксавана на метэастанцыі Вілейка. Гэта пакуль самая нізкая тэмпература за цяперашнюю зіму», - распавялі сіноптыкі.

У Мінску а 6-й раніцы было мінус 15, а да 09:00 тэмпература панізілася да 16 градусаў

Пры гэтым у Белгідрамеце адзначылі, што ўжо ў бліжэйшыя дні надвор'е будзе мяняцца, тэмпература паветра пачне павышацца і наблізіцца да нуля.

«Тое, што ў нас былі плюсавыя тэмпературы ў студзені, ненармальна, а тое надвор'е, якое ўсталявалася ў апошнія дні, - як раз нармальная беларуская зіма», - падкрэслілі сіноптыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0