За апошнія пяць гадоў у сталіцы колькасць апаратаў скарацілася з 2 020 да 250, паведамілі «Мінск-Навінам» у «Белтэлекаме». Але імі працягваюць карыстацца.

Толькі за снежань 2017 года з таксафонаў тэлефанавалі 4 616 разоў. Так, устаноўлена 2 595 мясцовых злучэнняў, 467 - міжгародніх, 1 476 — да сотавых аператараў і 78 міжнародных выклікаў.

Пры гэтым у горадзе 69 аўтаматаў з уваходнай сувяззю. У іх ёсць свой тэлефонны нумар, які ўказаны на апараце. На такія таксафоны можна тэлефанаваць.

Усяго ў Беларусі сёння працуе каля 1 222 таксафоны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0