Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў зробіць сёння рабочую паездку ў Лагойскі раён Мінскай вобласці, паведамляе БелТА

Андрэй Кабякоў наведае ТАА «БелКумысПрам», дзе яму паведамяць аб эфектыўнасці вытворчасці кабылінага малака на прадпрыемстве і развіцці сучаснага комплексу па гадоўлі племянных рускіх і літоўскіх цяжкавозаў.

На прадпрыемстве «Істэрн Шып» гаворка пойдзе пра рэалізацыю мерапрыемстваў рэспубліканскай праграмы па развіцці авечкагадоўлі на прыкладзе дадзенай кампаніі, а таксама канкурэнтаздольнасці мяса баранаў пароды Іль-дэ-Франс на рынку Беларусі і краін ЕАЭС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0